Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
В каком виде Вам удобнее получать информацию об успеваемости и посещаемости своего ребенка?
Всего 123 человека
Голосование
Анкета для родителей:Считаете ли Вы необходимым переход от бумажного дневника к электронному?
Всего 102 человека
Голосование
Анкета для родителей: Как часто Вы просматриваете обычный (бумажный) дневник?
Всего 107 человек
Голосование
Для чего вы заходите на школьный сайт?
Всего 130 человек

Змены ў беларускім правапісе

Дата: 21 марта 2015 в 20:27, Обновлено 7 апреля 2020 в 18:49

Змены ў беларускім правапісе

Памятка для настаўнікаў

Арфаграфічныя хвілінкі

Перадача акання на пісьме

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ненаціскныя фіналі -эль , -эр у запазычаных словах перадаюцца як  -аль, -ар.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

альма-матэр    альма-матар

камп’ютэр    камп’ютар

лідэр    лідар

прынтэр    прынтар

шніцэль    шніцаль

АЛЕ: унтэр-афіцэр

Заўвага! Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Юпітэр.

Перадача акання на пісьме

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” на канцы нескланяльных іншамоўных слоў пасля галосных не пад націскам пішацца а.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

адажыо    адажыа

Ватэрлоо    Ватэрлоа

Токіо    Токіа

партфоліо    партфоліа

трыо    трыа

Заўвага! Антоніа (м.р.), Эміліа(м.р.) і г.д.

                Антонія (ж.р.), Эмілія (ж.р.) і г.д.

Перадача якання на пісьме

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў першым складзе перад націскам у лічэбніках і ўтвораных ад іх назоўніках пішацца літара я.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

дзевяты    дзявяты

дзесяты    дзясяты

дзевятка    дзявятка

семнаццаць    сямнаццаць

васемнаццаць    васямнаццаць

пяцьдзесят    пяцьдзясят

шэсцьдзесят    шэсцьдзясят

АЛЕ: семсот, восемсот

Звярніце ўвагу! У лічэбніках семдзесят і восемдзесят у паслянаціскным складзе пасля дз пішацца е. У парадкавых лічэбніках сямідзясяты і васьмідзясяты пасля дз у першым складзе перад націскам пішацца літара я.

Правапіс галосных

Літары э, е

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геагарафічных назваў пасля зычных, акрамя к, л, пішацца э: купэ, рэзюмэ, кафэ, Душанбэ, Морзэ, Брыгвадзэ; але: філе, піке, камюніке.

Літары э або е ў сярэдзіне запазычаных слоў пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н  пішуцца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, маянэз пішуцца з літарай э, а словы медаль, менеджмент, парламент– з літарай е.

!!! Напісанне э, е ў такіх словах вызначаецца па слоўніку.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

экземпляр    экзэмпляр

тунель (тунэль)    тунэль

інтэрнет (інтэрнэт)    інтэрнэт

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:

— пасля галосных — праз ё пад націскам і я не пад націскам: маёр, раён, маянэз, Мая, Нью-Ёрк. Калі спалучэнні вымаўляюцца іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады на пісьме яны абазначаюцца:

— у пачатку слова — літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, Іосіф, Іаан, іанізацыя.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

Нью-Йорк    Нью-Ёрк

Йоркшыр    Іаркшыр

Йашкар-Ала (Іашкар-Ала)    Іашкар-Ала

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што адлюстроўваецца на пісьме: праязны, капусны, шчаслівы, міласэрнасць.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” спалучэнне сн пішацца і ў запазычаных словах.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

аванпостны    аванпосны

фарпостны    фарпосны

баластны    баласны

кантрастны    кантрасны

кампостны    кампосны

Правапіс прыстаўных галосных

Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і, а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, зардзецца, замшэлы, вокамгненна. 

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

заржавець і заіржавець    заржавець

зардзецца і заірдзецца    зардзецца

Правапіс устаўных зычных

Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павуцінне, цівуном, каравульны, есавульскі.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

есаул    есавул

есаульскі    есавульскі

Правапіс у складовага і ў нескладовага ў пачатку слова

Нескладовае ў пішацца ў пачатку слова пасля слова, якое заканчваецца на галосную: пайшла  ў лес, моцны ўдар.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў іншамоўных словах не пад націскам пасля галосных пішацца ў.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

ва універсітэце    ва ўніверсітэце

для уніятаў    для ўніятаў

прыгожая уверцюра    прыгожая ўверцюра

каля універмага    каля ўнівермага

Заўвага! Пад націскам гук [у] не чаргуецца з [ў]: Люблінская унія, новыя унты, да урны.

Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае: ва Узбекістан, да Усяслава.

Правапіс у складовага і ў нескладовага ў сярэдзіне слова

Нескладовае ў пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, аўдыенцыя, паўза, каўчук.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

сауна    саўна

фауна    фаўна

раунд    раўнд

клоун    клоўн

АЛЕ: траур, трыумфальны

Заўвага! 1. Пад націскам гук [у] не чаргуецца з [ў]: аул, баул, аукаць.

                 2. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах на –ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, страус, радыус.У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Каратау, ноу-хау, ток-шоу. Але: шоўмен.

Правапіс мяккага знака

 Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н] перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н'], і назоўніка восень: студзеньскі, снежаньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа.

У прыметніках, утвораных ад іншых назоўнікаў на –нь, мяккі знак не пішацца: конь – конскі, Любань – любанскі, Астрахань – астраханскі.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” мяккі знак не пішацца і ў прыметніках, утвораных ад назваў кітайскага паходжання на –нь: Цянь-Шань – цянь-шанскі.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

цянь-шаньскі    цянь-шанскі

чань-чуньскі    чань-чунскі

Правапіс абрэвіятур

У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі савет), прафсаюз (прафесійны саюз), прамкамбінат (прамысловы камбінат), лясгас (лясная гаспадарка).

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

прафком    прафкам

аблвыканком    аблвыканкам

лінкор    лінкар

газпром    газпрам

ваенком    ваенкам

Правапіс і, ы, й пасля прыставак

Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з-(с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб- са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, зымправізаваць, сысці, адыменны, спадылба, субынспектар, дэзынтэграцыя.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

субінспектар    субынспектар

дэзінфекцыя    дэзынфекцыя

дэзінфармацыя    дэзынфармацыя

Правапіс прыставак с- і з-

Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца с-: сарганізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць. Але: зымправізаваць, зыначыць.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

зэканоміць    сэканоміць

Правапіс дзеяслоўных суфіксаў –ава-(-ява-), -ірава-(-ырава-)

Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам –ава- (-ява-): фальсіфікаваць, арыентаваць, ліквідаваць, ангажаваць.

Дзеяслоўны суфікс –ірава- (-ырава-) ужываецца:

калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам

-ава- (-ява-): газіраваць – газаваць, пасіраваць – пасаваць, камандзіраваць – камандаваць;

калі дзеяслоў без –ір (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: лабіраваць, лавіраваць, курыраваць;

калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: юсціраваць, зандзіраваць, манціраваць.

У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: запраграмаваць і запраграміраваць, дыскутаваць і дыскусіраваць.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

дыферэнцыраваць    дыферэнцаваць

Правапіс вялікай і малой літар

З вялікай літары пішуцца ўсе знамянальныя словы ў афіцыйных уласных назвах дзяржаў і іх аб’яднанняў: Рэспубліка Беларусь, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Кітайская Народная Рэспубліка.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

Вялікае княства Літоўскае    Вялікае Княства Літоўскае

З вялікай літары пішуцца аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох: Адраджэнне, Крычаўскае паўстанне, Крыжовыя паходы, Супраціўленне, Лядовае пабоішча.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

першая сусветная вайна    Першая сусветная вайна

другая сусветная вайна    Другая сусветная вайна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.