Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Устав школы

Дата: 12 апреля 2014 в 08:55, Обновлено 9 октября в 10:15
Автор: Смыкал Л. А.

                                                                     ЗАЦВЕРДЖАНЫ

                                                                     Калінкавіцкім раённым

                                                                      выканаўчым камітэтам

                                                                      Рашэнне

                                                                      “_____”_________ №____

СТАТУТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Даманавіцкая сярэдняя школа”

УСТАВ

Государственного учреждения образования

“Домановичская средняя школа”

а.г.Даманавічы

Раздзел 1.

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ 

       

1. Дадзеная рэдакцыя Статута Дзяржаўнай установы адукацыі «Даманавіцкая сярэдняя школа» (далей - Школа) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута Дзяржаўнай установы адукацыі «Даманавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа», зацверджанага рашэнием     Калінкавіцкага       раённага      выканаўчага      камітэта       ад

03 кастрычніка  2011 г. № 1201, у сувязі з прывядзением яго ў адпаведнасць з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 г. № 243-З.

Дзяржаўная установа адукацыі «Даманавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа» створана рашэнием Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта  ад  27 жніўня 2007 г. №  889 и зарэгістравана рашэнием Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 19 мая 2008 г. № 19 - эк у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 490698867.

Установа адукацыі “Даманавіцкая сярэдняя школа” (далей Школа) з’ўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі вучняў да авалодвання ў наступным прафесіяй ва ўстановах адукацыі , якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна – тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання, ці падрыхтоўкі іх да свядомага ўключэння ў працоўную дзейнасць.

2.      Школа створана ў форме ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца не – камерцыйнай арганізацыяй, фінансуемай з мясцовага бюджэту.

3.      Школа створана рашэннем Калінкавіцкага Савета народных дэпутатаў 24 жніўня 1950 года.

Органам дзяржаўнага кіравання, які ўпаўнаважаны ўласнікам кіраваць маёмасцю Школы, з’яўляецца аддзел адукацыі мясцовага выканаўчага і распараджальнага органа ўлады.

4.      Школа з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойна адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам ў судзе.

5.      Школа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, разліковы ці іншы рахунак ў банках Рэспублікі Беларусь.

6.      У сваёй дзейнасці Школа кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама сапраўдным Статутам.

Змены і дапаўненні ў Статут Школы ўносяцца пасля іх зацвярджэння ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.

7.      Месца знаходжання Школы: 247747, аграгарадок Даманавічы, вуліца Школьная, 23.

8.      Поўная назва школы:

на беларускай мове – Установа адукацыі “Даманавіцкая сярэдняя школа”

на рускай мове – Учреждение образования “Домановичская средняя школа”.

Скарочаная назва школы:

на беларускай мове – Даманавіцкая сярэдняя школа.

на рускай мове – Домановичская средняя школа.

9.      Школа адказвае па сваіх абавязках грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні . Пры іх недахопе субсідыярную адказнасць нясе Ўласнік маёмасці.

10.    Школа не мае права выступаць гарантам ці паручальнікам перад банкамі – крэдыторамі юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці і фізічных асоб па выкананню гэтымі асобомі сваіх абавязкаў па звароту атрыманых крэдытаў.

Раздзел 2.

ПРАДМЕТ І АСНОЎНАЯ МЭТА ДЗЕЙНАСЦІ ШКОЛЫ, ЯЕ АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ

11.    Прадметам дзейнасці Школы з’яўляецца адукацыйная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне навучальнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

12.    Асноўнай мэтай дзейнасці Школы з’яўляецца падрыхтоўка тых, хто вучыцца ў школе, да авалодання ў дальнейшым прафесіяй ва ўстановах адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльняй адукацыі, вышэйшай адукацыі, праз іншыя формы прафесійнага навучання, а таксама падрыхтоўка да свядомага ўключэння ў працоўную дзейнасць.

13.    Асноўнымі задачамі Школы з’яўляюцца:

- забяспечанне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама першасных ведаў і навыкаў, неабходных для выбару ў дальнейшым прафесіі;

- падрыхтоўка вучняў да паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;

- фарміраванне і развіццё асобы вучняў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

14.    Прадметам дзейнасці Школы з’яўляецца:

60211                  Перавозка аўтобусам.

80102                  Агульная сярэдняя адукацыя першай ступені.

80210                  Агульная сярэдняя адукацыя.

92610                  Дзейнасць спартыўных аб’ектаў.

92512                  Дзейнасць бібліятэкі.

92720                  Іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаўляльных мерапрыемстваў, якая не ўключана ў іншыя групіроўкі.

64200                  Электрасувязь.

                   Інфармацыйна-праграммная дзейнасць.

Дзейнасць па вырошчванню сельскагаспадарчай прадукцыі (садавіна-гародніна).

Раздзел ІІІ.

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў ШКОЛЕ

12.    Школа забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца цякучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.

Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск вучняў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.

Вучням, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а вучням, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе пры прыкладных паводзінах – пасведчанне з адзнакай.

Вучням, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія засвоілі адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання агульнай базавай адукацыі альбо агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца адпаведнае пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі альбо атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

Адораныя і таленавітыя вучні, а таксама вучні, якія па ўважлівых прычынах пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткі і (або) праходзіць ва ўстаноўленыя тэрміны атэстацыю, могуць засвойваць змест адпаведных адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і (або) праходзіць атэстацыю ў адпаведнасці з індывідуальнымі вучэбнымі планамі. Пры гэтым адораныя і таленавітыя вучні на працягу навучальнага года могуць самастойна поўнасцю або часткова засвойваюць змест адпаведных адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, а вучні, якія па ўважлівых прычынах пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткі, засвойваюць самастойна змест адпаведных адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

У 1 клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага вучэбнага года спаўняецца 6 і болей гадоў. Па жаданню аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой 6 гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Прыём асоб ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі для навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў
Х класе (ХІ класе), ажыццяўляецца на падставе заявы асобы на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і прад′яўленні наступных дакументаў:

         пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;

даведкі аб навучанні – пры прыёме ў ХІ клас асоб, адлічаных з устаноў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

         медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

13.    Выпускнікам Школы, якія засвоілі вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

Выпускнікі Школы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата асобага ўзору, а за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў – пахвальнымі лістамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

14.    Навучанне ў Школе ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах.

Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы ў Школе з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі ў псіхафізічным развіцці.

15.    Арганізацыя навучальна-выхаваўчага працэсу ў Школе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Штогод на аснове тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі, Школа выпрацоўвае ўласны план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі мясцовага выканаўчага і распараджальнага органа.

Вучні з улікам пажаданняў іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы з схільнасцей, пажаданняў і стану здароўя могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, якія ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам.

16.    Навучальны год у Школе пачынаецца 1 верасня.

Працягласць і тэрміны заканчэння вучэбных заняткаў вызначаюцца Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі планамі на бягучы вучэбны год.

На працягу навучальнага года для вучняў установы агульнай сярэдняй адукацыі устанаўліваюцца восеньскія, зімовыя і веснавыя канікулы агульнай працягласцю не менш за трыццаць дзён, а для вучняў I і II класаў у III чвэрці (трэці тыдзень месяца) – дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень;

Тэрміны канікул вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку адпаведнага навучальнага года і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

17.    Навучальны год дзеліцца на чвэрці. Адукацыйны працэс арганізуецца ў рэжыме 6 - дзённага школьнага тыдня, які ўключае 5 - дзённы  вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з вучнямі спартыўна – масавых, фізкультурна – аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку заняткаў у міжшкольных вучэбна – вытворчых камбінатах працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі.

18.    Адукацыйны працэс арганізуецца ў форме ўрокаў,  і ў разнастайных формах пазакласнай і пазашкольнай работы. У адукацыйным працэсе таксама выкарыстоўваюцца факультатыўныя, стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, практыка, вучэбна – палявыя зборы і грамадска – карысная праца, практычныя і лабараторныя заняткі.

19.    Працягласць урока ў 1 класе – 35 мінут, у 2—11 класах – 45 мінут.

Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам Школы.

20.    У Школе арганізуецца харчаванне вучняў.

21.    Форма атрымання адукацыі ў Школе вочная.

Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа ажыццяўляцца дома па індывідуальных вучэбных планах.

Дапускаецца таксама па заяве бацькоў вучняў і са згоды Упаўнаважанага органа прадастаўленне вучню магчымасці атрымання агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі на даму. Рашэнне аб навучанні вучня на даму па адным, некалькіх ці ўсіх прадметах адпаведнага класа і яго атэстацыі прымаецца аддзелам адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы жыхарства вучня, згодна заяве вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня) і заключэння ўрачэбна – кансультацыйнай камісіі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым адпаведнымі нарматыўнымі актамі.

Навучанне дома можа быць адменена рашэннем педагагічнага савета Школы. Па заяве бацькоў вучня і ўлічваючы вынікі атэстацыі, у выпадках, калі вучань да паступлення ў школу ці падчас навучання ў ёй самастойна засвоіў матэрыял, прадугледжаны адпаведнымі праграмамі, педагагічны савет Школы можа разглядаць пытанне аб залічэнні ці пераводзе вучня ў адпаведны клас.

Непаўналетнія замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама непаўналетнія замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або дадатковая ахова ў Рэспубліцы Беларусь, альбо якія хадайнічаюць аб прадстаўленні статуса бежанца або дадатковай ахове ў Рэспубліцы Беларусь, маюць права на агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю разам з непаўналетнімі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Раздзел 4.

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

22.    Школа ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:

- фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;

- здзяйсняць адукацыйную дзейнасць;

- здзяйсняць дзейнасць, якая прыносіць даходы, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Віды платных паслуг вызначаюцца на аснове зацверджанага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь пераліку платных паслуг , якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі;

- здзяйсняць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

23.    Школа абавязана забяспечыць:

- якасць адукацыі;

- падбор, прыём на работу (педагагічных работнікаў па ўзгадненню з раённым аддзелам адукацыі) і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

- захаванне і ўдасканаленне сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы згодна санітарных норм, правіламі, гігіенічнымі нарматывамі.

- распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для навучэнцаў, правіл унутранага працоўнага распарадку ўстановы адукацыі;

- іншыя абавязкі, якія ўстаноўлены Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі,  актамі заканадаўства, Статутам установы адукацыі.

Раздзел 5.

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ

АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

24.    Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ў Школе з’яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі.

25.    У Школу прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, на якой функцыянуе Школа.

Дзецям, якія не пражываюць на гэтай тэрыторыі, можа быць адмоўлена ў прыёме ў Школу толькі па прычыне адсутнасці свабодных месцаў.

26.    У першы клас Школы прымаюцца дзеці, якія дасягнулі ўзросту, вызначанага актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, без правядзення ўступных іспытаў. Залік дзяцей афармляецца загадам дырэктара Школы на аснове заяў законных прадстаўнікоў дзяцей і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

27.    Забараняецца выключаць са Школы вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

Вучні, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, могуць быць выключаны са Школы ў выключным выпадку за грубае парушэнне абавязкаў вучняў, пераводу ў іншую ўстанову, непаспяховасці па трох і болей прадметам, працяглага адсутнічання (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын  на вучэбных занятках на працягу навучальнага года рашэннем Савета Школы па ўзгадненні з камісіяй па справах непаўналетніх мясцовага выканаўчага і распараджальнага органа ўлады.

Рашэнне аб выключэнні дзяцей - сірат і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў , можа быць прынята па ўзгадненні з органам апекі і апякунства.

28.    Школа не мае права перашкаджаць пераводу (пераходу) вучня ў другую ўстанову адукацыі, калі на гэта маецца згода апошняга .

29.    У Школу, у адпаведны клас, пры прадастаўленні даведкі ўстаноўленага ўзору, могуць быць прыняты вучні, якія на працягу навучальнага года ці па яго выніках былі выключаны ці спынілі навучанне ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе Школы і здаюць выпускныя экзамены за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ва ўстаноўленым парадку.

30.    Вучні:

30.1. маюць права:

- на адукацыю ў адпаведнасці з Кодэксам  Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і вучэбнымі праграмамі;

- на навучанне па індывідуальным плане у межах зместу адукацыйнай праграмы;

- стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

- на прававую і сацыяльную абарону ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- бясплатнае псіхолага – медыка – педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна – развіваючага навучання і рэабілітацыі;

- атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

- удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна – масавай, грамадзянскай, эксперыментальнай дзейнасці;

- на павагу свайго гонару;

- на дапамогу педагагічных работнікаў у авалоданні ведамі;

- на карыстанне вучэбным абсталяваннем, падручнікамі, навучальнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку;

- на заахвочванне і ўзнагароджанне за поспехі ў вучобе;

- на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў;

- выбіраць і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання і самакіравання Школай;

- прымаць ўдзел у размеркаванні заробленых Школай грашовых сродкаў;

- і інш.

30.2  абавязаны:

- старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца аб гонары класа, Школы, падтрымліваць яе традыцыі;

- клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца к маральнаму, духоўнаму і фізічнаму развіццю;

- годна паводзіць сябе, праяўляць павагу да старэйшых і равеснікаў, міласэрнасць, чалавечнасць;

- падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых работнікаў, рашэнням органаў самакіравання Школы і вучнёўскага самакіравання, кіравацца Статутам Школы, правіламі унутранага распарадку для навучэнцаў;

- беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі.

31. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў

31.1. маюць права:

- на знаёмства з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі і іншымі дакументамі на адукацыйную дзейнасць установы адукацыі;

- на удзел ва ўпраўленні ўстановы         адукацыі;

- на знаёмства з ходам і зместам навучальнага працэса, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

- на атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследавання (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў;

- і іншыя, якія ўстаноўлены Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі нарматыўнымі дакументамі.

31.2 абавязаны:

- забяспечыць умовы доя атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

- паважаць годнасць і гонар іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- выконваць патрабаванні устаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;

- і іншыя, якія ўстаноўлены Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі нарматыўнымі дакументамі.

32.    Педагагічныя работнікі:

32.1. маюць права:

- на ахову прафесійнага гонару і годнасці;

- мець устаноўленую нарматывамі поўную педагагічную нагрузку;

- на выбар вучэбных выданняў і сродкаў навучання, форму і метады навучання і выхавання вучняў;

- праводзіць ва ўстаноўленым парадку эксперыментальную работу па выкарыстанні новых методык, праграм, падручнікаў і іншых сродкаў навучання і выхавання, а таксама апрабацыю педагагічных інавацый, у тым ліку аўтарскіх праграм пасля ўзгаднення з Упаўнаважаным органам ;

- на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ;

- на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам ;

- на працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі па выслузе гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

- на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

- выбірацца і быць выбранымі ў органы самакіравання;

- на аб’яднанне ў прафесійныя саюзы і іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

32.2. Педагагічныя работнікі абавязаны:

- якасна і ў поўным аб’ёме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць пазнаваўчыя інтарэсы і здольнасці вучняў;

- аказваць ўплыў на фарміраванне ў вучняў якасцей грамадзяніна, патрыёта, культуры паводзін;

- выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання;

- павышаць свой навукова – метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства, праходзіць атэстацыю;

- валодаць высокімі маральнымі якасцямі, весці здаровы вобраз жыцця і прапагандаваць яго сярод навучэнцаў;

- паважаць гонар і годнасць калег, вучняў і іх законных прадстаўнікоў;

- прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў;

- выконваць загады і распараджэнні дырэктара Школы і яго намеснікаў, пастаноў, якія прыняты саветам Школы і педагагічным саветам;

- выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

- праходзіць медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды, у парадку, які ўстаноўлен Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

Забараняецца педагагічным работнікам выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчыя працэсы ў палітычных мэтах або для падахвочвання навучэнцаў да дзеянняў, якія процівадзейнічаюць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

33.    Педагагічныя работнікі, вучні, іх законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і пабудоў Школы, навучальнага абсталявання, інвентару і іншай маёмасці.

Раздзел 6.

ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ШКОЛЫ

34.    Кіраванне Школай здзяйсняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, сапраўдным Статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

35.    Школу ўзначальвае дырэктар, які здзяйсняе непасрэднае кіраванне адукацыйным працэсам і цякучай дзейнасцю Школы. Дырэктар мае намеснікаў па навучальнай і выхаваўчай рабоце.

Дырэктар назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады аддзелам адукацыі мясцовага выканаўчага і распараджальнага органа. Прыём на работу і звальненне з работы  педагагічных работнікаў школы здзяйсняе дырэктар па ўзгадненню з начальнікам аддзела адукацыі Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

         Зацвярджае службовыя інструкцыі работнікаў школы.

36.    Дырэктар Школы нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць працы, умовы працы работнікаў, ахову працы, жыцця і здароўя дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Школы ў Дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.

37.    Дырэктар Школы здзяйсняе кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэса, праводзіць тэматычныя і выніковыя кантрольныя работы; размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам; набывае, арандуе, заказвае абсталяванне ці іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўным і наяўнаму разліку; заключае дамовы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з вучнямі Школы, на выкананне розных відаў работ па цякучым рамонце Школы, афармленні і гаспадарчым ўтрыманні яе памяшканняў, збудаванняў і інш.; заключае дамовы на аказанне паслуг вучням і іх  законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям; адмяняе рашэнні савета ў выпадках, калі яны супярэчаць дадзенаму Статуту і Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй адукацыі; стварае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Школы.

38.    Аплата працы дырэктара Школы, у тым ліку яго заахвочванне за вынікі працы, здзяйсняецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

39.    Службовыя абавязкі дырэктара Школы зацвярджае аддзел адукацыі мясцовага выканаўчага і распараджальнага органа.

40.    У Школе ствараюцца: педагагічны савет, апякунскі савет, бацькоўскі камітэт, дзейнасць якіх здзяйсняецца ў адпаведнасці з палажэннямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі.

41.    Асноўнай задачай педагагічнага савета з’яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі (вучэбных планаў, праграм, падручнікаў і інш.) і павышэнне метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў. Састаў педагагічнага савета зацвярджае дырэктар Школы.

Дзейнасць педагагічнага савета здзяйсняецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам Адукацыі

Педагагічны савет прымае рашэнне аб стварэнні апякунскага савета Школы.

42.    Апякунскі савет Школы з’ўляецца органам самакіравання і ствараецца з мэтай аказання садзеяння ў забяспечэнні дзейнасці Школы і яе развіцця. Асноўнай мэтай дзейнасці апякунскага савета з’яўляецца садзеянне Школе ў ажыццяўленні яе статутных функцый, аб’яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна – матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцей і талентаў выхаванцаў і навучэнцаў у Школе, стварэнне спрыяльных ўмоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.

42.1. Апякунскі савет арганізуе сваю работу на аснове Статута школы і Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджанага Міністэрствам адукацыі.

42.2. Апякунскі савет узаемадзейнічае з іншымі органамі самакіравання Школы па пытаннях функцыянавання і развіцця Школы. Прадстаўнік апякунскага савета можа ўдзельнічаць у рабоце іншых органаў самакіравання ўстановы адукацыі з правам рашаючага голаса пры разглядзе пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю апякунскага савета.

Рашэнні апякунскага савета па-за яго выключнай кампетэнцыяй носяць кансультатыўны і рэкамендацыйны характар.

42.3. Выкананне членамі апякунскага савета функцый ажыццяўляецца выключна на безвазмезнай аснове.

42.4. Апякунскі савет:

- садзейнічае забяспячэнню спалучэння дзяржаўных і грамадскіх пачаткаў у кіраванні Школай;

- садзейнічае далучэнню пазабюджэтных сродкаў для забеспячэння дзейнасці і развіцця Школы;

- садзейнічае ўмацаванню і ўдасканаленню матэрыяльна – тэхнічнай базы Школы, добраўпарадкаванню яго памяшканняў і тэрыторыі;

- садзейнічае арганізацыі і паляпшэнню ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў Школы;

- вызначае напрамкі, формы, памеры і парадак выкарыстання сродкаў апякунскага савета, у тым ліку на развіццё вучэбна – матэрыяльнай базы, на аказанне дапамогі дзецям, вучням з малазабяспечаных сем’яў, з ліку сірат, на падтрымку і стымуляванне адораных дзяцей, а таксама здзяйсняе кантроль за яго мэтавым выкарыстаннем;

- садзейнічае арганізацыі і правядзенню сацыяльна - культурных мерапрыемстваў ;

- уносіць на разгляд савета Школы прапановы аб зменах і дапаўненнях яго статута, у тым ліку па спісе адукацыйных і іншых паслуг, якія прадастаўляе Школа;

- садзейнічае арганізацыі паездак дзяцей з мэтай навучання і адпачынку, у тым ліку замежных.

43.    У састаў апякунскага савета могуць уваходзіць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, органаў мясцовага самакіравання, арганізацый розных форм уласнасці, прадпрымальніцкіх кругоў, сродкаў масавай інфармацыі, грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку і замежных, а таксама педагагічныя работнікі, вучні, іх бацькі, іншыя асобы, якія зацікаўлены ва ўдасканаленні дзейнасці і развіцці Школы.

Членамі апякунскага савета могуць быць таксама юрыдычныя асобы, якія дзейнічаюць праз сваіх прадстаўнікоў. Прадстаўнікі юрыдычнай асобы прымаюць удзел у рабоце апякунскага савета на аснове сваіх службовых паўнамоцтваў ці даверанасці.

44.    Рашэнне аб прыёме ў члены апякунскага савета прымаецца большасцю галасоў яго членаў і зацвярджаецца рашэннем педагагічнага савета Школы. Пытанне аб выключэнні з апякунскага савета разглядаецца на  агульнай нарадзе апякунскага савета. Рашэнне прымаецца большасцю галасоў па ўзгадненні з педагагічным саветам Школы.

Пры выхадзе ці выключэнні з членаў апякунскага савета добраахвотныя  ўзносы і ахвяраванні не вяртаюцца.

45.    Вышэйшым органам кіравання апякунскага савета з’яўляецца агульная нарада. Агульныя нарады праводзяцца па меры неабходнасці , але не радзей за адзін раз ў паўгоддзе.

Агульная нарада мае права прымаць рашэнні, калі ў ёй удзельнічае больш за палавіну членаў апякунскага савета. Рашэнні прымаюцца простай большасцю прысутных членаў апякунскага савета.

46.    Да выключнай кампетэнцыі агульнай нарады Школы адносіцца вызначэнне прыярытэтаў дзейнасці апякунскага савета і прыняцця рашэння аб удасканаленні яе, зменах у структуры і ўпразненні апякунскага савета; вызначэнне прынцыпаў і выкарыстанне фінансавых сродкаў і другой маёмасці, якія знаходзяцца ў распараджэнні апякунскага савета; разгляд і зацвярджэнне штогадовай справаздачы кіравання апякунскага савета; аб дзейнасці і выкарыстанні маёмасці ў тым ліку і грашовых сродкаў.

47.    Для кіравання цякучай дзейнасцю апякунскага савета выбіраецца праўленне. Яно справаздачна агульнаму сходу. Тэрмін паўнамоцтваў членаў праўлення, яго колькасны састаў вызначаецца агульным сходам апякунскага савета.

48.    Рашэнні праўлення, якія супярэчаць Статуту школы, могуць быць абскарджаны любым членам апякунскага савета, у тым ліку і ў судзе. Праўленне апякунскага савета ўзначальвае старшыня праўлення апякунскага савета, які выбіраецца на 3 гады.

49.    Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных сродкаў і ахвяраванняў ад фізічных і юрыдычных асоб, іншых паступленняў, не забароненых заканадаўствам. Яны залічваюцца на рахунак Школы і выкарыстоўваюцца па мэтавым назначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета.

50.    Спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць паміж саветам Школы і дырэктарам, вырашаюцца на нарадзе Школы ці аддзелам адукацыі мясцовага выканаўчага і распараджальнага органа.

51.    Кантроль за дзейнасцю Школы здзяйсняе аддзел адукацыі, у падначаленні якога знаходзіцца.

52.    У Школе не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія праследуюць палітычныя мэты.

Раздзел 7.

ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТАЎ

І АПЛАТА ПРАЦЫ РАБОТНІКАЎ ШКОЛЫ.

53.    Працоўныя адносіны работнікаў у Школе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

54.    Работнікі Школы маюць права на ўдзел у кіраванні Школай, на ахову прафесійнага і асабістага гонару і годнасці.

55.    Штатны расклад Школы зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі мясцовага распараджальнага і выканаўчага органа на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, якія выдзяляюцца на аплату працы.

56.    Прыем на работу і налічэнне зарабатнай платы:

56.1. Прыём на работу і звальненне з работы  намеснікаў дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, педагагічных работнікаў школы здзяйсняе дырэктар па ўзгадненню з начальнікам аддзела адукацыі Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

56.2. Прыём на работу ў Школу тэхнічнага і абслугоўваючага персанала здзяйсняе дырэктар.

56.3. Налічэнне зарплаты работнікам Школы дэлегіраваць цэнтралізаванай бугалтэрыі раённага аддзела адукацыі.

57.    На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю або спецыяльную адукацыю пры ўмове праходжання імі інтэгрыраваных курсаў псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі, з прадастаўленнем адпаведных пацвярджальных дакументаў.

Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

58.    Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы:

 - якім заняцце гэтай  дзейнасцю забаронена рашэннем суда або па медыцынскіх паказчыках;

  - асобы, якія былі асуджаны за пэўныя  злачынствы.

 Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і складаў  злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

59.    Аплата працы работнікаў Школы здзяйсняецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, палажэннямі аб прэміраванні, аб надбаўках і даплатах, якія дзейнічаюць у Школе.

60.    Атэстацыя педагагічных работнікаў Школы здзяйсняецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.

Раздзел 8.

МАЁМАСЦЬ І ПАРАДАК ФІНАНСАВАННЯ ШКОЛЫ

61.    Маёмасць, якая перададзена Школе, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні.

Школа ў адносінах да замацаванай за ёй маёмасці здзяйсняе  права валодання, карыстання і распараджэнне ёю ў межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці .

62.    Маёмасць Школы складаюць асноўныя фонды і зваротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе.

63.    Школа не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам  распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых па смеце.

64.    Матэрыяльна-тэхнічная база Школы фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам забяспечэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпа ўстановы адукацыі і форм навучання.

65.    Фінансаванне школы ажыццяўляецца за кошт мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, якія вызначаюцца ў разліку на аднаго вучня для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі .

Прыцягнене Школай дадатковых сродкаў не цягне за собой зніжэння нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту.

66.    Дадатковымі крыніцамі фінансавання з’яўляюцца :

- даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выкананне работ і аказанне паслуг;

- добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

- іншыя крыніцы, незабароненыя заканадаўствам.

67.    Школа можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанню дадатковых адукацыйных паслуг, якія не фінансуюцца з бюджэту.

68.    Грашовыя сродкі, якія атрыманы ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Школы , улічваюцца і расходваюцца па сметам, зацверджаным у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

69.    Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Школы ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Раздзел 9.

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

70.    Школа мае права наладжваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і ўстановамі адукацыі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі з мэтай абмену вопытам арганізацыі агульнай сярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў вучняў і інш.).

71.    Школа мае права заключаць пагадненні з замежнымі ўстановамі адукацыі аб абмене педагагічнымі работнікамі і вучнямі, аб стварэнні сумесных (асацыйных) устаноў.

72.    Міжнароднае супрацоўніцтва Школа ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

РАЗДЗЕЛ 10.

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

73.    Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам прадастаўляецца Школай ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

74.    Бухгалтарская справаздачнасць як сукупнасць паказчыкаў, заснаваных на выніках бухгалтарскага ўліку, прадастаўляецца Школай дзяржаўным органам, упаўнаважаным кіраваць дзяржаўнай уласнасцю, на якія заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права ажыццяўляць праверку дзейнасці Школы.

75.    Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці  Школы праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, паўнамоцнымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.

76.    Рэарганізацыя і ліквідацыя Школы, праходжанне дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рэарганізацыя ці ліквідацыя Школы ажыццяўляецца звычайна пасля заканчэння навучальнага года.

Заснавальнік забяспечвае перавод вучняў у іншыя ўстановы па ўзгадненні з законнымі прадстаўнікамі вучняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.