Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
В каком виде Вам удобнее получать информацию об успеваемости и посещаемости своего ребенка?
Всего 123 человека
Голосование
Анкета для родителей:Считаете ли Вы необходимым переход от бумажного дневника к электронному?
Всего 102 человека
Голосование
Анкета для родителей: Как часто Вы просматриваете обычный (бумажный) дневник?
Всего 107 человек
Голосование
Для чего вы заходите на школьный сайт?
Всего 130 человек

Наши публикации в СМИ

Дата: 25 марта 2016 в 18:53, Обновлено 7 апреля 2020 в 19:03

ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 (24.03.2016 "Калінквіцкія  навіны" http://www.knews.by/arxiv/)

У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні нашай школы не засталіся ў баку ад гэтай даты. З 15 па 22 лютага быў праведзены тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Дэвізам яго сталі словы беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц:

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску. 

Тыдзень атрымаўся насычаным і цікавым. У першы дзень былі аформлены кніжная выстава ў бібліятэцы “Жыві, мая мова! Жыві, мой народ!”, насценная газета “Жыве ў вяках беларускае слова”, былі выпушчаны плакаты “Смак беларускай мовы”. У аўторак праводзілася акцыя “Беларуская мова – модная мова: размаўляем па- беларуску”. Усе вучні і працаўнікі школы цэлы дзень размаўлялі на нашай, такой цудоўнай, мілагучнай, самай прыгожай у свеце, мове. Конкурс пашто вак і газет, прысвечаны юбілеям беларускіх пісьменнікаў, які таксама праводзіўся ў аўторак, вызначыў пераможцаў: 1-е месца занялі вучні 10 класа, 2-е – 4 класа, 3-е – 11 класа. Цікавай таксама была акцыя “Пішам па-беларуску” – “Я люблю цукеркі”, якая праводзілася ў сераду. Кожны жадаючы змог прыняць у ёй удзел і атрымаць за правільна напісанае па- беларуску слова цукерку. У чацвер вучні змаглі паказаць свае таленты чытальнікаў у конкурсе “Мой любы край – Гомельшчына”, дзе чыталіся творы пісьменнікаў нашай вобласці, прысвечаныя роднаму краю, духоўнаму багаццю нашага народа. У конкурсе перамаглі вучаніца 10 класа Лілія Кавалёва і вучань 11 класа Данііл Тушынскі. Таксама ў гэты дзень для вучняў 3-10 класаў быў пра ведзены конкурс “Буслік”. У пятніцу ўсе, хто згодзен, што кожны беларус павінен ведаць родную мову, змаглі паўдзельнічаць у акцыі “Далучы сваю далонь”. Знатакі роднай мовы прынялі ўдзел у КВЗ “Любі, ведай і шануй родную мову!”, які праводзіўся ў суботу. Вучням прыйшлося не толькі паказаць свае цвёрдыя веды па прадмету, але і быць сапраўднымі артыстамі. Пераможцы – вучань 3 класа Максім Бічоў, вучань 7 класа Яўген Голуб і вучаніца 8 класа Аляксандра Падута– атрымалі сертыфікаты на выстаўленне школы: Данііла Тушынскага, Ліліі Кавалёвай, Ангеліны Сцепанеевай, Аляксандры Падута, Анастасіі Брухацкай, Аляксандры Гуцавай. Спадзяёмся, што праведзеныя мерапрыемствы не толькі не пакінулі раўнадушнымі нікога, але і заставілі задумацца пра будучыню роднай мовы. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Мы, іх нашчадкі, павінны працягваць гэтую пачэсную справу. Бо калі наша мова і культура знікнуць, дык хто мы такія будзем, з чым пойдзем у свет?

 Аляксандра ПАДУТА, вучаніца 8 класа Даманавіцкай СШ.

*********************************************************************

Я в пожарные пойду, пусть меня научат…

Наглядно продемонстрировали, что значит быть спасателем, представители МЧС: старший преподаватель кафедры практики и пожаротушения Гомельского инженерного института МЧС Республики Беларусь Денис Подобед, старший инспектор отдела организации обучения населения и профессиональной подготовки Гомельского областного управления МЧС Александр Котляров, а также сотрудники Калинковичского РОЧС: заместитель начальника Андрей Селютин, инспектор группы пропаганды и взаимодействия с общественностью Иван Иотченко.

И мальчикам, и девочкам было интересно из первых уст узнать о том, как поступить в учреждения образования МЧС, каковы особенности обучения, какова специфика работы пожарного, а учащиеся 9 класса, которые являются членами клуба юных спасателей-пожарных, выступили с агитбригадой «Огнеборцы», в которой отразили все особенности профессии спасатель.

Этот день запомнился и первоклашкам, которые не только познакомились с представителями МЧС, но и приняли активное участие в беседе по пожарной безопасности, а затем примерили боевую одежду спасателей.

Надежда ГРИШАН, заместитель директора по воспитательной работе ГУО «Домановичская СШ».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.